Аст-Ахэ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » Аст-Ахэ » Проза » Звычайнае сьмецьце


Звычайнае сьмецьце

Сообщений 1 страница 6 из 6

1

Я іду па дарозе. Смецце. Так, звычайнае смецце, звычайны пачак ад цыгарэт. Штурхаю. Іду і штурхаю яго нагой наперад па бруку тратуара. Навошта тут пачак? Гэта ж смецце.Іду, штурхаю.
Спачатку наступіла. Навошта- не ведаю. Цікаўнасць.а цяпер ён перада мной, са мной.
Іду. Нехта, мабыць, здзіўляецца. Навошта ён мне? А ён з цягам часу падрапаўся і ўжо не такі прыгожы. Не новы. І пусты. Ну і што? Ну і нічога. А калі памеркаваць практычна- смецце. Ды й наогул замінае. Трэба выкінуць.
Так, трэба выкінуць. Але ж нехта захоўвае на гады адзін лісток з дрэва, таму што ён шмат азначае. І пачак гэты для некага мог бы стаць успамінам. Звычайнае смецце. І для мяне? А магла б успамінаць аб гэтых думках, аб гэтым руху па сцежцы як аб руху па жыцці.
Камусьці мог стаць дарагім, а я б выкінула, не шкадуючы.
А я пакідаю на дарозе. Чаму? Не ведаю. Мо каму спатрэбіцца? Наўрадці…
Дзіця нараджаецца, расце, бачыць свет- рэальны й мроі. Мроі, мроі… Як іх шмат! Расце дзіця. Былі яго дзіцячыя мроі. Ведаеш, што такое мроі? Гэта каляровыя сны, незабыўныя мары, дзівосныя думкі. Самае лепшае, самае цудоўнае.
Дзіця крочыць па жыцці. Ідзе… І вось гэта ўжо не дзіця, а юнак, дзяўчына. І іх дзіцячыя мары ішлі з імі. Спачатку з’явіліся, на іх глядзелі, гадавалі, пасля апрабавалі на трываласць. Нейкія вытрымалі, нейкія не. Нехта пранёс гэтыя мары праз усё жыццё, здзейсніў. Шчаслівы! А хтосьці адкінуў, як толькі мара страціла хоць адну фарбу. Толькі адну- і ўсё, няма таго, у што ты верыў.
А чыясьці мара не ўсё вытрымала. Яе спрабавалі на трываласць, і яна згубіла форму, хоць і засталася. Яе не кінулі, не , яе няслі, няслі, пасля ўзнавілі, падправілі. Узрадзілі. Панеслі з сабой. Калі не здзяйсненне, дык хоць памяць і павага ёй. Можа й была яна пустая, і не каштавала зусім нічога, але ж – успамін. Для кагосьці іншага- тое, што можна выкінуць. Бяссэнсоўшчына. Смецце?
А я захаваю ? Магчыма.
А ты не выкінь. Бо нават лісток, звычайны пачак з- пад цыгарэт, кветка могуць стаць самымі каштоўнымі. Успаміны... Трэба толькі памятаць, чым гэта было для цябе.
Не забывайся, якім ты быў. Хто не памятае мінулага, не мае будучыні, той, якую змог бы пабудаваць, не стане ніколі тым, кім бы здолеў стаць.

0

2

Интересная вещь. Особенно в плане выбора языка (суть-то сутью, ею никого не удивишь уже). Понравилось.

0

3

Пасибо.
Первая оценка со стороны...

0

4

Я сам не выдатна размауляю па-беларуску , таму вельмi прыемна убачыць,што хоць нехта гэта зрабiу за мяне. Я вельмi удзячны цябе!

0

5

Злобство пришло.)))

Вы на каком языке пишете? Сдесь смешана тарашкевица и наркамаука.))) При письме лучше пользоваться одной определенной нормой. Кстати, Белазар вам в этом не поможет. Он любит мешать стили в силу истории своего создания.
Вялое размышление. Динамики не хватает. Нет, бывают стили, при которых надо как раз медленное повествование, но не в зарисовке в 70 строк.
Изложение мыслей неуверенное. Отчасти напоминает научный стиль диссеров в плане вдалбливания информации.

3. Зато крепкая.)

0

6

Дзякую за крытыку.
Калі пісала, карысталася не белазарам, а ўласным веданьнем беларускай мовы. Стылі ж перамешаныя ад няўважлівасьці ( не перачытала, а друкавала даўно).

0


Вы здесь » Аст-Ахэ » Проза » Звычайнае сьмецьце